Островчанин Сергей Лобан стал мастером спорта международного класса по боксу

08:00 / 11.12.2013
Яшчэ адзін майстар спорту міжнароднага класа па боксе з’явіўся ў Беларусі. Гэтае званне атрымаў наш зямляк, выхаванец трэнера па боксу Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы А.З. Маргужа Сяргей Лобан.

У канцы лістапада праходзіў чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па боксу сярод эліты, дзе на рынгу змагаліся сапраўдныя прафесіяналы. У вагавой катэгорыі да 49 кілаграмаў не было роўных Сяргею Лобану, які і стаў чэмпіёнам краіны.
Аднак не толькі гэты тытул прынёс баксёру радасць. Разам з перамогай на чэмпіянаце Сяргей выканаў нарматыў і атрымаў званне і пасведчанне майстра спорту міжнароднага класа па боксе.
– Што пры гэтым адчуваў? Ну канешне ж, вялікую радасць, гонар і задавальненне, – сціпла адказвае Сяргей.
Мы шчыра віншуем Сяргея Лобана, а таксама яго трэнера А.З. Маргужа з перамогай і атрыманым званнем. А таксама чакаем ад земляка новых перамог.


----------------------------
Марына МАЦКЕВІЧ
.