Работы островецких школьников победили в конкурсах областного этапа республиканской патриотической акции

15:00 / 10.12.2013
У конкурсах абласнога этапу рэспубліканскай патрыятычнай акцыі, прысвечанай 70-годдзю з дня вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, перамаглі работы вучняў астравецкага раёна.

З чэрвеня па лістапад бягучага года праходзіў раённы этап акцыі ў двух намінацыях «Дакументальны сведка вайны» і «Лепшы экспанат для экспазіцы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны», у якім прынялі ўдзел 8 устаноў адукацыі раёна.
Работы пераможцаў прадстаўлялі Астравеччыну на вобласці і вярнуліся адтуль з перамогамі. Дыплом І ступені атрымалі міхалішкаўская СШ гімназія №1 г. Астравец. А другая прыступка засталася за гудагайскай СШ. Лаўрэатам у намінацыі на лепшы экспанат для музея Вялікай Айчыннай вайны стаў Варнянскі НПК. Усе пераможцы будуць змагацца за права быць лепшымі ў рэспубліцы!


-------------------------
Алена ЮРКОЙЦЬ
.


Фота з сайта 900igr.net.