Оператор velcom с 1 августа повышает тарифы на услуги связи

15:47 / 10.07.2012

Павелічэнне абаненцкай платы ў тарыфных планах «Свая сетка», «Усе гавораць» і «Бізнес+» складзе каля 7 працэнтаў, а тарыфы на званкі ў тарыфных планах «Свая сетка», «Усе гавораць», Smart500, Smart1000 і «Бізнес+» павялічацца ў сярэднім на 9 працэнтаў.
Акрамя таго, з 1 жніўня ў сярэднім на 12 працэнтаў павышаецца кошт зыходзячых міжнародных званкоў. У кампаніі гэта тлумачаць павышэннем для кампаніі тарыфаў з боку РУП «Белтэлекам». Памеры штомесячных плацяжоў за абсталяванне, набытае ў растэрміноўку ў рамках раней заключаных дагавораў, застануцца нязменнымі.


БелТА.