Подарки от "Белой Руси" к Дню Независимости

10:52 / 11.07.2012

Штогод рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Белая Русь” у Дзень Незалежнасці праводзіць дабрачынную рэспубліканскую акцыю “З любоўю да дзяцей”.


У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Астравецкай раённай бальніцы нарадзіўся хлопчык. 3 ліпеня будзе адзначаць двайное свята Анжаліка Чэпукава з Лазоўкі і яе сям’я – менавіта ў гэты дзень яна нарадзіла сына вагой тры кілаграмы і ростам 53 сантыметры.
А напярэдадні ў Астравецкай бальніцы з’явілася на свет двое новых грамадзян: у першы дзень месяца ў сям’і Анастасіі Янкоўскай, якая пражывае ў вёсцы Смілгі, нарадзіўся хлопчык-першынец, а 2 ліпеня з’явілася на свет дачушка ў Святланы Еўлашовай з Астраўца.
Пасля святкавання Дня Незалежнасці радзільнае аддзяленне Астравецкай раённай бальніцы таксама не пуставала. Святлана Аляксеева з Астраўца нарадзіла сапраўднага волата – хлопчыка вагой 4130 і ростам 59 сантыметраў. А Кацярына Шылько прывязе дамоў у вёску Дуда дачушку.
З днём нараджэння і Днём Незалежнасці матуляў і іх дзетак павіншавала старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Наталля Уладзіміраўна Сянюць і член праўлення гэтай арганізацыі Вераніка Мар’янаўна Малышка. Наталля Уладзіміраўна са словамі віншавання ўручыла матулям камплекты для нованароджаных дзетак.


Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.