“Белая Русь” укрепляет ряды

15:20 / 10.07.2012

У  кінаканцэртнай зале “Астравец” прайшло пашыранае пасяджэнне савета раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, на якое былі запрошаны старшыні і намеснікі старшынь пярвічных арганізацый гэтага грамадскага аб’яднання.


Пачалося пасяджэнне з выступлення кіраўніка групы па інфармацыйнай рабоце Дырэкцыі будаўніцтва АЭС Эдуарда Іванавіча Свірыда, які падрабязна расказаў аб ходзе работ на будаўніцтве беларускай АЭС, аб этапах узвядзення атамнай электрастанцыі.
Старшыня раённай арганізацыі Наталля Уладзіміраўна Сянюць паведаміла інфармацыю пра колькасны склад раённай арганізацыі “Белая Русь” і ўплату членскіх узносаў.
У сваім выступленні Наталля Уладзіміраўна выказала падзяку старшыням пярвічных арганізацый аддзела адукацыі, СВК “Варняны”, Астравецкага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, Альхоўскай школы, СВК “Міхалішкі”, дзе больш за ўсё членаў, назвала таксама арганізацыі, дзе “беларусістаў” няшмат, і тыя, якія ўплачваюць узносы несвоечасова. Расказала старшыня раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” пра акцыі, мерапрыемствы і добрыя справы, у якіх раённая арганізацыя прымае актыўны ўдзел.
Падчас пасяджэння намеснік старшыні райвыканкама Віктар Збігневіч Свіла ўручыў пасведчанне аб стварэнні яшчэ адной пярвічнай арганізацыі Святлане Станіславаўне Ластоўскай, якая ўзначаліла пярвічную арганізацыю цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Сёння ў складзе раённай арганізацыі 41 пярвічка, у якіх аб’яднаны 601 чалавек.
Віктар Збігневіч таксама пазнаёміў прысутных з каляндарным планам па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу 5 склікання і выказаў надзею на тое, што члены грамадскага аб’яднання, як і ў мінулыя гады, прымуць актыўны ўдзел у правядзенні і падрыхтоўцы выбараў.
Слова для выступлення было таксама прадастаўлена сакратару раённай арганізацыі Святлане Казіміраўне Куцько, якая яшчэ раз нагадала, якімі дакументамі неабходна кіравацца старшыням і сакратарам пярвічных арганізацый, намесніку старшыні райвыканкама, старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Уладзіславу Станіслававічу Ластоўскаму, які падвёў вынікі работы пасяджэння.


Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.