"Народный магазин": островчане проголосовали за "Гермес"

14:31 / 06.07.2012
Больш двух месяцаў назад наша газета аб’явіла акцыю па вызначэнні  “народнага магазіна” Астраўца – і прапанавала зрабіць гэта самім жыхарам горада і раёна, запоўніўшы адпаведныя анкеты ці прагаласаваўшы за свой любімы магазін на сайце нашай газеты.

Напярэдадні Дня кааперацыі мы падвялі вынікі галасавання. І вызначылі, што са значным адрывам ад канкурэнтаў званне “народнага магазіна” заваяваў універсам “Гермес”.
Шчыра віншуем яго работнікаў з гэтай, бадай, самай галоўнай перамогай, а заадно –  і прафесійным святам.

(Больш падрабязна пра вынікі галасавання па вызначэнні “народнага магазіна” і калектыў “Гермеса” мы раскажам у бліжэйшых нумарах газеты)