Астравецкая бальніца стала лепшай у Гродзенскай вобласці

12:47 / 25.02.2012
22
Падведзены вынікі работы за 2011 год медыцынскіх устаноў вобласці і рэспублікі. Наш раён можна павіншаваць з чатырма ўзнагародамі.

Якасць работы лячэбных устаноў ацэньвалася па многіх паказчыках – стан матэрыяльна-тэхнічнай базы, лячэбна-дыягнастычная работа, паказчыкі смяротнасці, умовы працы, эканомія электраэнергіі і многія іншыя. У выніку Астравецкая цэнтральная раённая бальніца па выніках работы за 2011 год сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 40 тысяч чалавек заняла першае месца ў Гродзенскай вобласці і трэцяе месца ў рэспубліцы.
Сярод усіх амбулаторый Гродзенскай вобласці Кямелішкаўская амбулаторыя стала першай. А Рымдзюнскі ФАП заняў другое месца сярод фельчарска-акушэрскіх пунктаў вобласці.


Вольга ШОЎКУН.