Астравецкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях: што паказала праверка і хто прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці

10:46 / 22.02.2012

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 кастрычніка 2009 года “Аб удасканальванні кантрольнай дзейнасці ў РБ” дзяржаўным пажарным наглядам у лютым 2012 года прайшлі праверкі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў “Гервяты”, акцыянернае таварыства “Кардонная фабрыка Альхоўка” і прадпрыемства “Астравецкая сельгастэхніка”.


Аналіз супрацьпажарнага стану будынкаў і памяшканняў, якія знаходзяцца на балансе гэтых аб’ектаў, работа кіраўніцтва і асоб, якія адказваюць за кантроль над выкананнем мерапрыемстваў, што прапанаваны ў прадпісаннях органаў дзяржнагляду пасля мінулых аглядаў, паказаў, што ўзровень супрацьпажарнай падрыхтоўкі ў некаторых памашканнях не адпавядае гэтым патрабаванням.
Доўгі час не вырашалася пытанне аб устанаўленні на аб’ектах СВК “Гервяты” маланкааховы, абуладкавання ваданапорных веж прыстасаваннямі для адбору вады пажарнымі машынамі і аховы электралямпачак плафонамі. Разам з тым у СВК назіраюцца факты парушэнняў патрабаванняў па эксплуатацыі і тэхнічнаму абслугоўванню вогнетушыцеляў, а іх перазарадка праводзіцца з парушэннем графікаў перыядычнасці. Адсутнічае неабходны рэзервовы запас вогнетушыцеляў для замены адпраўленых на перезарадку.
Па выніках пажарна-тэхнічнага абследавання ААТ “Кардонная фабрыка Альхоўка” было ўстаноўлена, што ў некаторых цэхах і на некалькіх аб’ектах узровень супрацьпажарнай бяспекі не адпавядае патрабаванням: доўгі час не вырашалася пытанне аб устаноўцы аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў цэху па вытворчасці кардону і на складзе запчастак, на лесвічнай пляцоўцы адміністрацыйнага корпуса няма металічнай лесвіцы і люка для выхаду на дах будынка.
Таксама доўгі час не ўдзялялася патрэбнай увагі кіраўніцтвам “Астравецкай сельгастэхнікі” прывядзенню ў належны супрацьпажарны стан базы “Сельгастэхнікі” і рамонтных майстэрняў. Не вырашана пытанне аб устанаўленні аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі на тэрыторыі гэтай базы.
Па выніках пажарна-тэхнічнага абследвання за парушэнні норм і правілаў пажарнай бяспекі вінаватыя былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.


Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання.