"Фольксваген" занесла пад “УРАЛ”

10:03 / 22.02.2012

Чарговае дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на мінулым тыдні.


Аварыя здарылася на першым кіламетры аўтадарогі Рымдзюны – Навасёлкі – старая Рудня. Вадзіцель-літовец, які знаходзіўся за рулём аўтамабіля “Фольксваген Пасат”, на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, і ў выніку аўтамабіль занесла. У гэты ж час па сустрэчнай дарожнай паласе ехаў грузавік “Урал”. Лабавога сутыкнення, на жаль, пазбегнуць не ўдалося. У выніку вадзіцель “Фольксвагена” з цяжкімі траўмамі быў дастаўлены ў цэнтральную раённую бальніцу.
У сувязі з гэтым хочацца ў чарговы раз папрасіць усіх вадзіцеляў быць больш уважлівымі і асцярожнымі на дарозе, асабліва на яе небяспечных участках.


У. АЛЕКСАНДРОВІЧ, начальнік ДАІ.