Гарэў вагончык будаўнічай арганізацыі

07:44 / 16.02.2012

У нядзелю раніцай на цэнтральны пост Астравецкага раённага аддзела па надзвычайных справах паступіла паведамленне аб пажары ў офісна-бытавым вагончыку адной з будаўнічых арганізацый, што працуюць на тэрыторыі раёна.


Вагончык уяўляе сабой металічны каркас, абшыты ўнутры дрэвам, а звонку – металічнымі лістамі, міжсценкавая прастора запоўнена негаручым уцяпляльнікам. Калі на месца здарэння прыбыло першае аддзяленне выратавальнікаў з Варнян, вагончык ужо моцна гарэў знутры.
У выніку пажару цалкам знішчана ўнутраная абшыўка вагончыка і маёмасць, што там знаходзілася.
Прычына пажару высвятляецца.


Эдуард МАЛЫШКА, інспектар групы прапаганды і навучання.