Чаму ў астравецкіх магазінах не было хлеба?

10:51 / 08.02.2012

У панядзелак у рэдакцыю газеты “Астравецкая праўда” патэлефанавала жанчына і, не прадставіўшыся, запатрабавала праверыць, чаму ў магазінах няма хлеба?


Наш карэспандэнт патэлефанаваў у Астравецкае райспажыўтаварыства і сам прайшоў па магазінах, каб разабрацца ў гэтай сітуацыі. І вось што нам адказалі:
– Ніякіх праблем з хлебам быць не павінна. Мы рэгулярна завозім астравецкі хлеб, сёння прыйшла машына з Ліды. Адзінае, што машына з Мінска не даехала – замерзла ў дарозе.
Магчыма, перабоі ўзніклі з-за таго, што не завезлі своечасова мінскі хлеб, які прывыклі купляць многія астраўчане, а мясцовыя хлебапёкі не разлічвалі на такі ажыятаж на астравецкі хлеб.
У любым выпадку вечарам у панядзелак, калі людзі ішлі з работы, хлеба ў магазінах райцэнтра было ў дастатковай колькасці.


Вольга ШОЎКУН.