Колькасць насельніцтва Астравецкага раёна на 1 студзеня 2012 года склала 24,1 тысячы чалавек

10:42 / 08.02.2012

За 12 месяцаў мінулага года ў раёне нарадзілася 294 дзіцяці, памёр 491 чалавек. У параўнанні з 2010 годам колькасць нованароджаных павялічылася на 8,5 працэнта, а колькасць памёршых – на 1,2 працэнта, натуральнае змяншэнне насельніцтва паменшылася на 7,9 працэнта.
У Астраўцы назіраецца натуральны прырост насельніцтва, які склаў 58 чалавек, што на 20,8 працэнта больш, чым за 2010 год. У сельскай мясцовасці колькасць нованароджаных павялічылася на 6,1 працэнта, а памёршых – на 0,5 працэнта. Натуральнае змяншэнне насельніцтва паменшылася на 2,7 працэнта.
У структуры прычын смерці насельніцтва раёна 49,3 працэнта займаюць хваробы сістэмы кровазвароту, знешнія прычыны смерці (няшчасныя выпадкі, атручванні і траўмы, забойствы і самазабойствы) склалі 11,6 працэнта, новаўтварэнні – 5,7 працэнта, хваробы органаў стрававання – 3,7 працэнта.
У раёне за 2011 год зарэгістраваны 221 шлюб і 72 разводы. У параўнанні з 2010 годам у Астраўцы колькасць шлюбаў паменшылася на 1,9 працэнта, колькасць разводаў павялічылася на 10,3 працэнта, у сельскай мясцовасці колькасць шлюбаў павялічылася на 25,5 працэнта, а колькасць разводаў паменшылася на 17,1 працэнта.


Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.