Поможем молодым людям с инвалидностью!

08:39 / 20.04.2018

 Жыццё – штука непрадказальная і часта – несправядлівая: аднаму, калі чалавек спатыкнуўся, саломкі падсцеле, другому – цвікоў падсыпле… І ніхто не ведае, дзе той самы небяспечны ў жыцці паварот, ямка, вір, каб абысці, абмінуць, пазбегнуць…

tightrope-900x653.jpg

У нашым раёне жывуць маладыя людзі, якія доўга ці не, з нараджэння ці ў свядомым узросце атрымалі ад лёсу удар “пад дых”. Яны розныя па ўзросце, сацыяльным становішчы, ступені страты здароўя. Аб’ядноўвае іх адно – усе яны маюць інваліднасць і пэўныя праблемы – і не толькі са здароўем.

Кожны змагаецца са сваімі бедамі, як можа. І людзі з інваліднасцю таксама жывуць па-рознаму: адзін апускае рукі  другі шукае магчымасць самарэалізацыі, адзін скардзіцца на несправядлівы лёс – другі змагаецца з ім, як можа.

Але магчымасцей, перш за ўсё матэрыяльных, хапае не ва ўсіх і не на ўсё. Таму тыя, хто побач – здаровыя, працаздольныя і хто да таго ж мае душу і сэрца – могуць дапамагчы ім справіцца са сваімі большымі ці меншымі праблемамі – хаця б матэрыяльнымі, хаця б тымі, які яны самі адолець не ў стане. Гэта зусім не цяжка: варта толькі ахвяраваць пэўную суму грошай. Ну не з’ясце вы  лішні кавалак каўбасы – здаравейшымі будзеце! Затое дапаможаце тым, хто мае ў гэтым надзённую патрэбу.

gap-between-hands.jpg


Для дапамогі маладым людзям з інваліднасцю у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва адкрыты спецыяльны рахунак BY28АКВВ36425220001004200000 ЦБУ 417 Островец ф-ла 413 ОАО АСБ БЕЛАРУСБАНК г. Лида код АКВВВY21413, УНП 590263647, на які кожны жадаючы можа пералічыць любую суму.


Падзяліцеся часткай сваіх грошай – і часцінкай сваёй душы з тымі, каму цяжэй, чым вам… Як часта паўтарала мая маці, дай бог даваць, а не прасіць. І, паверце, яны, гэтыя маладыя людзі, таксама хацелі б дапамагаць, а не чакаць вашай дапамогі…

Текст: Главный администратор