На фэст – у Гервяты

11:52 / 25.05.2010
1


Паважаныя вернікі, прадстаўнікі ўлады, святары Астравецкага дэканату!


Прыход Святой Тройцы (вёска Гервяты) сардэчна запрашае ўсіх на фэст з нагоды галоўнага парафіяльнага свята – Святой Тройцы.


Свята распачнецца ў суботу, 29 мая, са святой імшы за дзяцей і моладзь.


У нядзелю, 30 мая, у 11.30 пачнецца канцэрт класічнай музыкі і спеваў у выкананні акадэмічнага хору г. Вільнюса.


У 12.00 адбудзецца ўрачыстае богаслужэнне.


Хай супольная малітва паяднае нас у любові да Бога, людзей і сваёй Радзімы.