Лепшыя ідэолагі – медыкі

09:46 / 16.05.2010

Прыемная навіна: калектыў цэнтральнай раённай бальніцы заняў другое месца ў абласным конкурсе на лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы ў арганізацыях сацыяльнай сферы.


Калектыў райбальніцы вядомы ў нашым раёне як адзін з найбольш стабільных і плённа працуючых. Тут выконваюцца ўсе сацыяльныя стандарты, актыўна дзейнічаюць многія грамадскія фарміраванні, на высокім узроўні знаходзіцца работа з працаўнікамі ўсіх сфер і груп, а таксама – з насельніцтвам.
Асноўная заслуга ў гэтым – кіраўніка калектыву, галоўнага ўрача Валянціна Ігнатавіча Тачонага і яго намесніка па ідэалагічнай рабоце Тадэвуша Зыгумндавіча Субаткевіча. І перамога ў абласным спаборніцтве, за якую калектыў атрымаў дыплом і грашовую прэмію, – упаўне залужаная.
Так што віншуем – і новых перамог!


Ніна АЛЯКСЕЕВА.