Узнагароды ветэранам

09:55 / 30.04.2010






Галоўная падзея гэтага года праходзіць – 65-годдзе  Вялікай Перамогі. Набліжаецца 9 мая, калі на плошчы гарадоў з медалямі і ордэнамі на грудзях выйдуць ветэраны і, гледзячы ў чыстае блакітнае неба, у чарговы раз успомняць, як 65 гадоў назад упершыню пачулі і можа нават спачатку не паверылі ці не ўсвядомілі да канца гэтае доўгачаканае слова – Перамога.


Напярэдадні свята да ўзнагарод удзельнікаў вайны далучылася яшчэ адна. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь усім ветэранам і вязням канцэнтрацыйных лагераў былі ўручаны юбілейныя медалі “65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне”.
На Астравеччыне ганаровую місію – аддаць падзяку і пашану за неўміручы подзвіг і ўручыць медалі – выканалі ваенны камісар камісарыята Гродзенскай вобласці А.У. Мантур і раённы ваенком І.М. Чычварын.


Марына МАЦКЕВІЧ.
Фота Андрэя ПАМЕЦЬКІ.