"Астравецкая праўда" получила награды за освещение межнациональных и межконфессиональных отношений, а также за лучшие материалы по профсоюзной тематике

12:39 / 07.06.2016
награды районкиПадчас Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур, які праходзіў 3-5 чэрвеня ў Гродне, адбылося ўзнагароджванне пераможцаў і дыпламантаў творчых конкурсаў сярод сродкаў масавай інфармацыі.

“Астравецкая праўда” таксама была адзначана дыпломам за подпісам упаўнаважанага па справах рэлігіі і нацыянальнасцей Леаніда Гулякі за высокапрафесійнае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесійных адносін, міжкультурны дыялог у Рэспубліцы Беларусь, супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой. Яшчэ адну ўзнагароду атрымала наша "раёнка" за актыўны ўдзел у Гродзенскім абласным конкурсе СМІ на лепшыя матэрыялы па прафсаюзнай тэматыцы.