Восеньскія перамогі астравецкіх баксёраў

14:02 / 13.12.2011

Восенню прайшло некалькі спаборніцтваў па боксу, на якіх астравецкія баксёры занялі прызавыя месцы.


У канцы верасня ў Гродне праходзілі алімпійскія дні моладзі сярод школьнікаў 1994-95 гадоў нараджэння. Жэня Урбановіч на іх заняў другое месца, а Максім Дрэма і Дзіма Карвэцкі сталі пераможцамі. У выніку Дзіма і Максім увайшлі ў склад зборнай каманды Гродзенскай вобласці на першынстве Беларусі па алімпійскіх днях моладзі. Юнакі правялі годныя роўныя баі, але суддзі аддалі перамогу сапернікам.
У гэты ж час у Гродна праходзіла яшчэ адно спаборніцтва па боксу – першынство вобласці сярод удзельнікаў 1996-97 гадоў нараджэння. У выніку ў сваіх вагавых катэгорыях ніякіх шансаў сапернікам не пакінулі астраўчане Дзіма Лабэцкі і Дзіма Юцкевіч, якія занялі першыя месцы.
Акрамя гэтага, Дзіма Лабэцкі ў рамках падрыхтоўкі да першынства Рэспублікі Беларусь паспрабаваў свае сілы на турніры Карпачаўскаса, які праходзіў у літоўскім горадзе Панявежыс. Тут астраўчанін выйграў паядынак у нарвежца.
А ў лістападзе ў Гомелі праходзіў кубак Рэспублікі Беларусь па боксу, дзе наш зямляк Сяргей Лобан заваяваў сярэбраны медаль.


Марына МАЦКЕВІЧ.