Што можна везці за мяжу

13:57 / 05.07.2011
2

З мэтай забеспячэння эканамічнай стабільнасці дзяржавы, абароны спажывецкага рынку, прыняцця мер па недапушчэнню незаконнага вывазу з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь тавараў, якія  выкарыстоўваюцца для камерцыйных мэтаў пад выглядам тавараў для асабістага карыстання, Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь зацвердзіў пералік тавараў і нормы іх вывазу фізічнымі асобамі за межы краіны, а таксама тавараў, якія часова забаронены да вывазу.


У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 чэрвеня 2011 года №753 “Аб некаторых пытаннях рэгулявання вывазу аўтамабільнага паліва з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь” устаноўлена, што да тавараў асабістага выкарыстання, якія вывозяцца з тэрыторыі рэспублікі фізічнымі асобамі, не адносіцца аўтамабільнае паліва ў выпадку выезду фізічнай асобы на транспартным сродку больш аднаго разу на працягу пяці сутак. Прадугледжаная норма не распаўсюджваецца на фізічных асоб, якія працуюць у дзяржаўных органах і арганізацыях, а таксама ваеннаслужачых, асоб начальніцкага і радавога складу органаў унутраных спраў, органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, органаў фінансавых расследаванняў, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі за граніцу, – пры прадастаўленні выпісак з рашэнняў адпаведных органаў (арганізацый) і камандзіровачных пасведчанняў; фізічных асоб, якія выязжаюць на лячэнне ці кансультацыю, – пры прадастаўленні адпаведных дакументаў, санаторна-курортных карт ці пуцёвак; фізічных асоб, якія перасякаюць мытную граніцу на падставе працоўных віз, што  выдадзены ў дзяржавах – членах Мытнага саюза ці ў замежных дзяржавах; вадзіцеляў аўтатранспартных сродкаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі, –  пры прадастаўленні дазволу на перавозку пасажыраў аўтобусамі ў міжнародных зносінах.
Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 чэрвеня 2011 года №755 “Аб некаторых мерах па абароне спажывецкага рынку” вызначана, што вываз фізічнымі асобамі з Рэспублікі Беларусь за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза тавараў звыш устаноўленых нормаў дапускаецца пры ўмове ўплаты гэтымі  асобамі спецыяльнага збору ў памеры двухразовага сярэдняга кошту  ўказаных тавараў.
Пастановай таксама ўстаноўлена абмежаванне на продаж аўтамабільнага паліва на аўтазаправачных станцыях у аб’ёме не больш за 200 літраў на адзін грузавы транспартны сродак.
Да пераліку тавараў, якія часова забаронены да вывазу, аднесены халадзільнікі і маразільнікі бытавыя (вытворчасці ЗАТ “Атлант”), пліты газавыя бытавыя (вытворчасці беларуска-расійскага сумеснага прадпрыемства “Брэстгазаапарат” ААТ), цэмент, сінтэтычныя мыючыя сродкі беларускіх вытворцаў, крупы і макаронныя вырабы (незалежна ад арганізацыі-вытворцы).
Вызначаны нормы вывазу тавараў на адну фізічную асобу, пры перавышэнні якіх неабходна ўплаціць спецыяльны збор: мяса (свініна) – 2 кг, мяса птушкі – 2 кг, цукар белы – 2 кг, мука – 2 кг., сыры сычужныя – 2 кг, масла жывёльнае – 1 кг, тытунёвыя вырабы беларускай вытворчасці – 2 пачкі, кансервы мясныя – 5 бляшанак, кансервы малочныя – 5 бляшанак.


С. САМУШЧАЎ, в.а. начальніка Ашмянскай мытні.