Лепшыя працаўнікі раёна на Дошцы гонару

16:03 / 06.07.2011

Напярэдадні Дня Незалежнасці абнавілася Дошка гонару Астравецкага раёна. За высокія вынікі ў працоўнай дзейнасці і вялікі асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё галін народнай гаспадаркі раёна, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці рашэннем Астравецкага раённага выканаўчага камітэта на раённую Дошку гонару былі занесены лепшыя працаўнікі  Астравеччыны.


Узнагароду прымае В.І. ТачоныТакога гонару ўдастоены настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі №1 Марыя Антонаўна Блізнік, вадзіцель прадпрыемства меліярацыйных сетак Іосіф Іосіфавіч Вянгроўскі, галоўны аграном СВК “Гудагай” Андрэй Вайцехавіч Вінча, настаўніца выяўленчага мастацтва Дайлідскай СШ Тарэса Іосіфаўна Варановіч, машыніст тралёвачнай машыны кардоннай фабрыкі “Альхоўка” Аляксандр Трафімавіч Гваздоў, спецыяліст па маркетынгу раённага вузла электрычнай сувязі  Людміла Генадзьеўна Гібадуліна, інструктар-метадыст раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Яўгеній Міхайлавіч Яфімаў, цясляр Астравецкай МПМК-158 Алег Вацлававіч Кіткевіч, галоўны бухгалтар саўгаса “Падольскі” Алена Эдуардаўна Клюкоўская, машыніст аўтагрэйдара ДРБУ-159 Валянцін Іосіфавіч Кумішча, дырэктар гімназіі №1 Ірына Антонаўна Лях, майстар раёна электрычных сетак Сяргей Ягоравіч Мікліс, трактарыст-машыніст СВК “Варняны” Эдуард Мар’янавіч Мілэйша, свінавод СВК “Варняны” Ганна Тадэвушаўна Недалтоўская, інжынер па добраўпарадкаванні і азеляненні РУП ЖКГ Алена Чаславаўна Русецкая, галоўны рэдактар рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда” Ніна Аляксееўна Рыбік, ветурач СВК “Гудагай” Анатолій Генрыхавіч Сільвановіч, трактарыст-машыніст СВК “Варняны” Ігар Аляксандравіч Сінькевіч, прадавец райспажыўтаварыства Валянціна Мар’янаўна Стаціна, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Валянцін Ігнатавіч Тачоны.
1 ліпеня, на ўрачыстым мітынгу, якім пачалося святкаванне Дня Незалежнасці ў нашым раёне, па традыцыі лепшых працаўнікоў раёна павіншаваў старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Вацлававіч Барташэвіч і ўручыў ім пасведчанні, кветкі  і грашовыя прэміі.


Алена ЯРАШЭВІЧ, фота аўтара.