Объявлен конкурс «Байкер-2019» – подавайте заявки!

15:49 / 16.05.2019

Конкурс мотолюбителей на Островетчине уже стал традиционным.

Байкер 2019.jpg

Конкурс “Байкер-2019”, які праводзіць рэдакцыя газеты сумесна з сектарамі ідэалагічнай работы і па справах моладзі і культуры райвыканкама, аддзелам ДАІ Астравецкага РАУС і райкамам БРСМ , ужо стаў традыцыйным і з кожным годам збірае ўсё больш гледачоў і жадаючых у ім паўдзельнічаць. Таму ў гэтым годзе было вырашана зрабіць яго міжрэгіянальным.


УМОВЫ

ХТО: удзельнічаць у конкурсе могуць байкеры з Астравецкага і іншых раёнаў нашай краіны, якія маюць адпаведную катэгорыю, а іх матацыклы – допуск да ўдзелу ў дарожным руху.

ЯК: каманда з чатырох чалавек з 20 мая па 12 чэрвеня ўключна дасылае ў рэдакцыю заяўку, якая ўтрымлівае кароткія звесткі пра ўдзельнікаў і камандны фотаздымак.


ЭТАПЫ

1 этап “Галасуй за сваіх”. Фотаздымкі каманд-удзельніц будуць размешчаны на сайце “Астравецкай праўды”, прагаласаваць за іх жадаючыя змогуць у сацыяльных сетках з 8.00 17 чэрвеня да 15.00 2 ліпеня. Па выніках галасавання пераможца атрымае спецыяльны прыз ад “Астравецкай праўды”.

 2 этап – практычны. Адбудзецца 6 ліпеня на аўтастаянцы каля цэнтральнай раённай бальніцы, на якім байкеры прадэманструюць уменне кіраваць двухкалёсным сябрам і свае творчыя здольнасці.

Чакаем заявак!


Текст: Главный администратор