Памылкі на дарожных указальніках выпраўляюцца

10:45 / 24.08.2011
1

Рэдакцыя працягвае атрымліваць адказы на крытычную публікацыю “Пабеда” невукаў”, у якой ішла размова пра памылкі ў напісанні назваў населеных пунктаў на дарожных указальніках, назвах аўтобусных прыпынкаў і ў раскладзе руху аўтобусаў, “АП” за 16 ліпеня).


Адказ аўтапарка №4 мы ўжо друкавалі. А днямі паступіла рэагаванне на крытычнае выступленне газеты ад кіраўніцтва ДРБУ-159. У ім паведамляецца, што ўказальнік накірунку на Трокенікі на аўтадарозе Варона-Быстрыца-Петраполь-Жарнэлі адкарэкціраваны ў адпаведнасці з даведнікам назваў населеных пунктаў па Гродзенскай вобласці. У бліжэйшыя дні будзе прыведзены ў адпаведнасць з правіламі і ўказальнік на Ліцвяны.
Пакуль што без рэагавання – ні пісьмовага, ні рэальнага – застаюцца толькі напісаныя з недаравальнымі памылкамі назвы аўтобусных прыпынкаў на новай дарозе, што вядзе да АЭС – гэта, дарэчы, адзначаюць у сваіх каментарыях і наведвальнікі нашага сайта. Рэдакцыя чакае адказу ад кіраўніцтва Ашмянскага ДЭУ-57, якому накіравана на рэагаванне газетная публікацыя.