12 августа Гервяты приглашают на молодежный праздник

16:31 / 31.07.2017

Маладзёжнае свята “уГервятах.by”, прысвечанае Міжнароднаму дню моладзі, пройдзе ў аграгарадку Гервяты.

12 жніўня маладых і актыўных, а таксама тых, хто  адчувае сябе маладым не па гадах, а ў душы, чакаюць у аграгарадку Гервяты – тут будзе арганізавана цікавая забаўляльная праграма, якая пачнецца ў 10.00 з адкрытага пленэру-конкурсу графіці.

Масавыя мерапрыемствы пачнуцца у 16.00. Гасцей і ўдзельнікаў свята чакае экскурсія па касцёле Святой Тройцы з невялікім канцэртам арганнай музыкі.

У 17.00 на адкрытай пляцоўцы пройдзе ўрачыстае адкрыццё свята, якое працягнецца раённым сямейным сельскагаспадарчым конкурсам “Валадар сяла”. У рамках яго маладыя сем’і будуць удзельнічаць у  конкурсах візітных картак  “Давайце пазнаёмімся”, “Дрывасек” (распілоўка бервяна), “Сіўка-Бурка” (запрэгчы і распрэгчы каня), “Сельская спартыўная эстафета”.

З 20.00 гасцей свята чакае маладзёжная жартоўная конкурсна-гульнявая праграма з абсыпаннем мукой “Сценка на сценку” і флэшмоб “Танцуюць усе”, паказальныя выступленні раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях і  канцэрт эстраднага выканаўцы. Завершыцца свята дыскатэкай.

На працягу вячэрніх мерапрыемстваў будзе працаваць выязны гандаль, пройдзе выстава-дэгустацыя кандытарскіх вырабаў.

Текст: Главный администратор