Островецкие голоса зазвучали на открытом региональном фестивале "Полонез"

14:45 / 08.06.2017
1024
2

reha4.jpgУ трынаццаты раз Слонім сабраў артыстаў з многіх куточкаў Беларусі, Польшчы і Літвы на традыцыйны адкрыты рэгіянальны фестываль “Паланэз”. На песенным конкурсе Астравеччыну прадстаўляў хор “Польскае рэха Астраўца” пад кіраўніцтвам Алены Такарчук.

Сёлета ўрачыстае адкрыццё фестывалю адбылося ў абноўленым гарадскім парку. Мерапрыемства працягнулася касцюмаваным шэсцем па гарадскіх вулачках. Фінальнай кропкай свята стала конкурсная праграма “Паланэз-2017”, якая прайшла на пляцоўцы Слонімскага цэнтр культуры і адпачынку.

У суправаджэнні інструментальнай групы “Інкварта” Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў, у складзе якой былі  Таццяна Сяўко, Марына Арлоўская, Аксана Сяўко, Вольга Гульбіцкая, Генрых Волчэк, Юрый Жэбіт, астравецкія палякі на суд журы прадставілі “Паланэз рыцарскі”, а па-за конкурсам выканалі песні на беларускай і польскай мовах – “Ой, у лузе”, “Кракавячэк”, “Дом” і “Когут”. Дзякуючы эмацыйнаму і экспрэсіўнаму выступленню, хор “Польскае рэха Астраўца” стаў лаўрэатам ІІ ступені адкрытага рэгіянальнага фестывалю.

reha.jpgreha1.jpg

Незаўважаным не засталося і трыа ў складзе Алены Такарчук, Аксаны Юркевіч і Наталлі Такарчук. За пранізлівае выкананне “Варшаўскага паланэзу” пявунні атрымалі дыплом за вернасць нацыянальным традыцыям.

– Штогод мы прымаем удзел у фестывалі “Паланэз”. Сёлета ў сёмы раз завіталі на Слонімшчыну, – з усмешкай расказвае старшыня Астравецкага саюза палякаў на Беларусі Тарэса Мароз. – У намінацыі “Вакальна-харавы калектыў” за перамогу змагаліся 10 калектываў з Беларусі, Літвы і Польшчы – у выніку мы сталі лаўрэатамі ІІ ступені. Дзякуем аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Астравецкага райвыканкама за выдзелены для паездкі аўтобус і за падтрымку. 

reha2.jpgreha3.jpg

Текст: Алена Гануліч
Комментарии
0
Островчанин
Хор поляков молодец, видимо, только они и могут достойно представить островетчину за пределами района. Где остальные песенные коллективы? А?
Имя Цитировать 0
0
Зритель
Иных уж нет, а те -- далече...
Имя Цитировать 0
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений