К инициативе журналистов "АП "присоединились их читатели

10:13 / 15.05.2017

125.jpgДа акцыі “500 кніг сельскім бібліятэкам”, якой рэдакцыя газеты “Астравецкая праўда” вырашыла адзначыць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання, далучаюцца і нашы чытачы.

Нагадаем: у рамках акцыі калектыў рэдакцыі перадаў больш чым сто кніг Варонскай сельскай бібліятэцы. Расказаўшы аб гэтым на старонках газеты і ў відэасюжэце, журналісты папрасілі чытачоў далучацца да добрай карыснай справы.

Водгук не прымусіў сябе чакаць. Мы ўжо расказвалі, што ініцыятыву падхапілі супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія перадалі партыю кніг у Гервяцкую сельскую бібліятэку.

 А нядаўна у рэдакцыю звярнуўся жыхар Астраўца Альфрэд Юльянавіч Марцулевіч, які прынёс сорак кніг розных аўтараў і папрасіў іх перадаць адной з бібліятэк. Мы вырашылі, што гэта будзе Трокеніцкая бібліятэка -- яна ўнікальная ўжо хоць бы таму, што размешчана ў гістарычным будынку, дзе больш стагоддзя таму нарадзіўся знакаміты мастак Мар’ян Богуш-Шышка.

124.jpg123.jpg

У рамках святкавання Дня друку журналісты перадалі кнігі Трокеніцкай бібліятэцы. Спадзяемся, што яны не будуць доўга стаяць на паліцах, а вельмі хутка апынуцца ў руках чытачоў.

Магчыма, яшчэ нехта з нашых чытачоў  жадае паўдзельнічаць у акцыі “500 кніг сельскім бібліятэкам”? То чакаем вас у рэдакцыі!

Ніна АЛЯКСЕЕВА


Текст: Нина Рыбик
Фото: Антон Мальшевский