Людмила Мижигурская из Островца получила Диплом ІІ степени на празднике народных ремёсел в Гродно

08:49 / 20.04.2017
694

Прыгожыя, яркія і арыгінальныя работы майстроў Астравецкага цэнтра культуры і народнай творчасці не засталіся незаўважанымі на рэгіянальным свяце-кірмашы народных рамёстваў “Гродзенскія традыцыі да свята Вялікадня”: Людміла Баляславаўна Міжыгурская атрымала Дыплом ІІ ступені за лепшыя велікодныя вербы.

glavnaya4.jpgglavnaya3.jpg

Цікавае дэкаратыўнае пано ў форме велікоднага яйка, маляўнічыя паштоўкі з вышыўкай народнай тэматыкі, розных памераў плеценыя кошыкі, арыгінальныя вырабы з саломкі і дрэва, прыгожыя вербы – ад разнастайнасці і хараства прадстаўленых экспазіцый разбягаліся вочы. Наведвальнікі кірмашу з цікавасцю разглядалі прыгажосць, зробленую сваімі рукамі. Дарэчы, госці свята маглі не толькі палюбавацца вырабамі ці набыць іх, але і самі паўдзельнічаць у творчым працэсе: кожны жадаючы мог размаляваць адно з маленькіх велікодных яек, якія размяшчаліся на вялікім дэкаратыўным пано.

glavnaya2.jpgglavnaya1.jpg

Кірмаш рамёстваў атрымаўся цікавым і карысным для ўсіх: удзельнікі абмяняліся вопытам народных промыслаў, а наведвальнікі набывалі тавар па душы.

Дзмітрый Максімаў


Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений

Яндекс.Метрика