Островчанин Юрий Инарович в составе команды Гродненской области победил в конкурсе "Новые имена Беларуси"
Крэатыўныя і таленавітыя артысты Гродзенскай вобласці, сярод якіх быў і прадстаўнік Астравеччыны Юрый Інаровіч, прызнаны лепшымі на рэспубліканскім прафсаюзным конкурсе творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2017”.
У конкурсе ўдзельнічалі творчыя калектывы і артысты з усёй Беларусі. Ад кожнай вобласці былі прадстаўлены па тры нумары.
Харызматычны і гарэзлівы Юрый Інаровіч, якому дапамагалі прыгожыя дзяўчаты з падтанцоўкай, выканаў песню “Ліцвінка”. І яго звонкі голас трапна ўліўся ў агульную мілагучную плынь нумароў артыстаў Гродзеншчыны, якая ўразіла журы конкурсу.
У выніку Гродзенская вобласць заняла на конкурсе першае месца і яе ўдзельнікі будуць прадстаўляць Беларусь на міжнародным этапе конкурсу.