Награды островецких танцоров

19:45 / 14.12.2012

У суботу ў Карэлічах прайшоў чацвёрты абласны конкурс танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі”. Сярод трыццаці танцавальных калектываў, якія ў гэтым годзе пакаралі членаў журы мастацтвам танца, былі і тры калектывы з нашага раёна.


Конкурс праходзіў у трох намінацыях – народны, сучасны і эстрадны танец. Усе нашы танцоры ўдзельнічалі ў намінацыі эстрадны танец. Так, танцавальны калектыў “Нон-стоп” Астравецкага раённага Дома культуры (кіраўнік – Наталля Янкоўская)  прадставіў танец “Куба”. Дзіцячы танцавальны калектыў “Карамелькі” Астравецкай школы мастацтваў (кіраўнік – Алёна Дзям’янчык) прэзентаваў танец “Дыска”. А харэаграфічны ансамбль “Астравок” гімназіі №1 (кіраўнік – Наталля Шукяловіч) станцаваў “Бібіку”.
У выніку “Нон-стоп” і “Карамелькі” атрымалі дыпломы ўдзельнікаў, а гімназічны “Астравок” – стаў лаўрэатам конкурсу і быў узнагароджаны  Дыпломам ІІ ступені.


---------------------------
Алена ЯРАШЭВІЧ.
Фота Аляксандра ЮШЧУКА.