На юмористическое шоу пойдет Лилия Савич из Ворнян

10:04 / 21.03.2019

На гумарыстычнае шоу “Пяцьдзясят адценняў смешнага”, якое адбудзецца 12 красавіка ў кінаканцэртнай зале “Астравец”, бясплатны білет для дваіх выіграла медыцынская сястра Варнянскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Лілія Савіч.

Маладая жанчына на днях завітала ў рэдакцыю газеты за сертыфікатам.

IMG_3042.jpg

– Першымі з перамогай мяне павіншавалі калегі. Не паверыла свайму шчасцю! Упершыню ў жыцці мне пашанцавала ў падобных розыгрышах. На гумарыстычнае шоу пайду разам з мамай, – расказала Лілія. – “Астравецкую праўду” выпісваем, акрамя таго, чытаем навіны на сайце. Дзякуй вялікі за вашы артыкулы і цікавыя конкурсы!

Нагадаем, што на працягу 10 дзён у суполцы “УКантакце” газеты “Астравецкая праўда” праходзіў розыгрыш двух білетаў на гумарыстычнае шоу з удзелам зорак телепраграм “Крывое люстэрка” і “Петрасян-шоу” – іх для розыгрышу прадставіў аддзел культуры.

Для таго каб стаць шчаслівым уладальнікам білетаў, трэба было выканаць толькі тры правілы: быць падпісчыкам суполкі газеты, змясціць запіс сабе на старонцы і ў каментарыях пакінуць свой парадкавы нумар. Хітруны, якія імкнуліся павялічыць свае шанцы, і тыя, хто не цалкам выканаў умовы розыгрышу, у ім не ўдзельнічалі.

Сачыце за новымі конкурсамі і розыгрышамі на сайце нашай газеты і ў яе суполках у сацыяльных сетках. Магчыма, у чарговы раз пашанцуе менавіта вам!


Текст:
Фото: Алена Гануліч