Як камісія ўладкоўвае на працу “дармаедаў”

12:41 / 13.12.2018
Пасля размовы з членамі раённай камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва на аднаго «дармаеда» ў Міхалішкаўскім сельсавеце стала менш – і гэта ўжо вынік.

З 1 снежня ў адкрытым доступе з’явілася база даных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы. Праверыць сваю наяўнасць у ёй можна на адзіным партале электронных паслуг. 

Падчас выязднога пася­джэння раённай камісіі па садзейнічан­ні занятасці насельніцтва, якая прайшла ў Міхалішкаўскім сельсавеце, аб­мяркоўваліся пытанні занятасці насельніцтва.

IMG_5349.jpg

Перыядычна члены камісіі выязджаюць у розныя сельсаветы, каб сустрэцца з людзьмі, якія не працуюць, расказаць ім пра нормы так званага дэкрэта аб дармаедах і дапамагчы знайсці вый­сце з цяжкіх жыццёвых сітуацый. 

Адны слухаюць і адгукаюцца на прапанаваную ім дапамогу, другія сцвярджаюць, што на пенсію яны ўжо зарабілі і больш працаваць не хочуць. Задача камісіі – выслухаць людзей і прапанаваць ім магчымыя варыянты для працаўладкавання.

IMG_5345.jpg

На сустрэчу з членамі камісіі ў Мі­халішках прыйшло 15 непрацуючых. У кожнага з іх свая гісторыя: адны не жадаюць працаваць –   і не хаваюць гэтага, другім хочацца, але, каб работа была побач з домам, у трэціх няма пашпарта, чацвёртым не падпісваюць медыцынскую камісію… Праблем шмат – амаль усе іх пры жаданні можна вырашыць. Тым больш, што вакансій на тэрыторыі Міхалішкаўскага сельсавета хапае.

– Толькі КСУП «Міхалішкі»  прапа­ноўвае 23 вакансіі па рабочых спецыяльнасцях. Гаспадарцы патрэбны аператары машыннага даення, жывёлаводы, трактарысты-машыністы. Пры жаданні  кожны, хто сёння звярнуўся ў камісію, мог бы атрымаць работу,  – расказала намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Вольга Свіла. 

IMG_5330.jpg

Дарэчы, адзін са звярнуўшыхся так і зрабіў: адразу ж пасля сустрэчы з членамі камісіі мужчына адправіўся ў аддзел кадраў сельгаспрадпрыемст­ва. Пасля праходжання медыцынскай камісіі і атрымання новага пашпарту – тэрмін дзеяння старога скончыўся – мужчына будзе працаваць жывёлаводам. 

– Кожнага стараемся выслухаць, даць параду, дапамагаем знайсці работу, –  гаворыць старшыня раённага Савета дэпутатаў і па сумяшчальніцтве –  стар­шыня камісіі па садзейнічанні занятасці насельніцтва  Ірына Тальчук. – Шчыра радуюся, калі нашы намаганні даюць вынік – і чалавек уладкоўваецца на працу.

Текст:
Фото: Елена Ярошевич