Вучні і настаўнікі Варнянскага НПК сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу

10:32 / 13.12.2018

Вучні і настаўнікі Варнянскага НПК сталі дыпламантамі рэспубліканскага конкурсу метадычных і творчых работ з міжнародным удзелам “Здаровы лад жыцця вачыма розных пакаленняў”.

IMG_4190.jpg

Ініцыятарам конкурсу і старшынёй яго аргкамітэта стала дацэнт Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Наталля Пац. Сёлета конкурс аб’яднаў людзей розных пакаленняў з Беларусі і замежных краін. Сярод фіналістаў былі і астраўчане.

– З задавальненнем паўдзельнічалі ў гэтым конкурсе, – расказала дырэктар Варнянскага НПК Алена Юркойць. – Прадэманстраваць нам было што. Здароваму ладу жыцця ў школе надаецца асаблівая ўвага: праводзяцца спаборніцтвы, акцыі, флэшмобы, інфармацыйныя мерапрыемствы.

Работа варнянскіх школьнікаў і настаўнікаў была высока ацэнена рэспубліканскім журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Беларускага дзіцячага фонда і вядомы беларускі выканаўца Георгій Калдун.

Дыпломам фіналіста ў намінацыі “Лепшае фота” адзначаны дзевяцікласнік Мікіта Русецкі. Настаўніца пачатковых класаў Аксана Багушэвіч і інжынер-праграміст Ганна Праўлуцкая сталі ўладальнікамі Дыплома ІІІ ступені ў намінацыі “Лепшы відэаролік”.

Текст:
Фото: з архіва Варнянскага НПК