Работы астравецкіх майстроў адзначаны дыпломамі фестывалю нацыянальных культур

16:17 / 06.06.2018
2

З узнагародамі вярнуліся з XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культурастравецкія аматары і майстры дэкаратыўна-прыкладной творчасці і выяўленчага мастацтва.

12 фестиваль.jpg

Амаль два месяцы ў Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці доўжылася абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога і выяўленчага мастацтва “Казкі і паданні майго краю”.

Маладыя майстры з усіх раёнаў Гродзеншчыны прадставілі на выставе больш за 100 работ, у якіх раскрылі вобразы казачных герояў і міфічных істот мясцовых паданняў і легендаў.

Сярод пераможцаў конкурсу, якія былі вызначаны падчас фестывалю нацыянальных культур, апынулася і Вераніка Баршчэўская, якая атрымала Дыплом III ступені ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва” за выраб “Астравецкі цмок”.

казки и паданни майго краю.jpg

Яшчэ адну ўзнагароду падчас фестывалю атрымала Алена Малышэва. У рамках работы горада майстроў адбылася абласная выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Народная лялька”.

Лялька Алены ігнацьеўны, якую жанчына зрабіла з прыроднага матэрыялу, заваявала Дыплом 1 ступені. Наша зямлячка таксама стала ўладальніцай дыплому за актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні заключных мерапрыемстваў XII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур. Такім жа дыпломам адзначаны і Астравецкі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці


Текст:
Фото: з архіва Цэнтра культуры і народнай творчасці