Любительские объединения из Михалишек и Ольховки вошли в число лучших в области

14:55 / 04.05.2018

Аматарскія аб’яднанні аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Міхалішкі “Музыка слова” і “Вянок” былі адзначаны дыпломамі на абласным аглядзе-конкурсе “Свет захапленняў”.

диплом 1.jpg

диплом2.jpg

Конкурс праходзіў на працягу мінулага года ў Гродзенскім метадычным цэнтры. Прадэманстраваць майстэрства слова і паспрабаваць злавіць удачу на конкурсе вырашылі два аматарскія калектывы Астравеччыны, якія прадставілі свае відэазапісы. Клуб аматараў мастацкага чытання “Музыка слова” з Альхоўкі прадэманстравалі літаратурны салон на тэму “Пакуль гарыць свечка”. Падчас імпрэзы кожны з наведвальнікаў салона пранікнёна чытаў любімыя вершы.

А ўдзельнікі дзіцячага аматарскага аб’яднання “Вянок” з аграгарадка Міхалішкі “Запрашалі на вячоркі” – менавіта так называлася іх прадстаўленне. Дзеці і іх бабулі ў нацыянальных касцюмах прадэманстравалі, як даўней людзі збіраліся, пілі гарбату, абмяркоўвалі навіны – такім чынам канкурсанты паспрабавалі перадаць каларыт народных традыцый нашых продкаў.

Шчырасць удзельнікаў з Астравеччыны ўразіла журы, якое адзначыла іх творчасць і артыстызм: клуб аматараў мастацкага чытання “Музыка слова” ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата ІІІ ступені ў намінацыіі “Лепшы клуб творчых людзей”, а дзіцячае аматарскае аб’яднанне “Вянок” атрымала дыплом у намінацыі “Лепшы клуб традыцыйнай народнай культуры”.


 

 

 

Текст: