Островецкая «принцесса» сбежала в Свислочь!

16:55 / 22.11.2017

Астраўчане лепш за ўсіх арганізавалі “Уцёкі прынцэсы” падчас абласных “Дажынак”, дзе моладзь Гродзеншчыны дэманстравала спрыт, кемлівасць і артыстызм на “Сельскай эстафеце”.

Сёлета вясёлае культурна-спартыўнае спаборніцтва, якое традыцыйна праводзяць абласны камітэт ГА БРСМ, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама пры падтрымцы камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання,   называлася “Брэменскія музыканты”.

hyA5CZ7ZDZY.jpg

Па ўмове, кожная каманда павінна была пераўвасобіцца ў герояў вядомай казкі – і пакарыць журы не толькі артыстызмам і харызмай, але і прадэманстраваць сілу, хуткасць і кемлівасць. “Аграрны баскетбол”, “Багаты ўраджай”, “Снайпер”, “Баі падушкамі” і іншыя конкурсы выпрабоўвалі ўдзельнікаў, радуючы гледачоў відовішчамі.

sGJe0wND8Vk.jpg

Каманда нашых спартсменаў-артыстаў прадэманстравала на “Сельскай эстафеце” крэатыў, хуткасць і добрую камандную гульню. У конкурсе “Уцёкі прынцэсы”, які нагадваў спартыўную эстафету, былі задзейнічаны ўсе ўдзельнікі каманды – і сталі пераможцамі.

Q5Or3daBYuc.jpg

А вось у “Багатым ураждаі”, дзе трэба было з садавіны і агародніны зрабіць арыгінальную маштабную  “скульптуру”, астраўчанам да перамогі не хапіла толькі крышку: яны занялі другое месца. 

Текст: