Новая икона прибыла в островецкую церковь

13:20 / 25.10.2012

У пачатку кастрычніка настаяцель храма святых апосталаў Пятра і Паўла іерэй Георгій Савіцкі здзейсніў чын асвячэння новага спіска іконы Віфлеемскіх немаўлят.


Гісторыя гэтай копіі такая. З паломніцкай паездкі на Святую Зямлю, якую айцец Георгій здзейсніў летась, ён прывёз невялікі абразок Віфлеемскіх немаўлят. Паказаў яго знаёмаму іканапісцу Вользе Марцішка з Ліды і папрасіў напісаць павялічаную копію для астравецкага храма. Неўзабаве абраз быў створаны і кіёт для яго – таксама. Святыня прыбыла ў Астравец, каб знаходзіцца тут заўсёды.
У хуткім часе ў ікону будзе змешчана часцінка нятленных мошчаў Віфлеемскіх немаўлят. Гэта надасць святыні яшчэ большую каштоўнасць і цудадзейную сілу.
Сёння перад абразам можа памаліцца кожны, спадзеючыся на міласць і дапамогу Божую. З іконай віфлеемскіх немаўлят будуць служыцца малебны ў радзільным аддзяленні цэнтральнай раённай бальніцы, пакланіцца ёй змогуць прыхаджане храмаў у Альхоўцы і Варнянах.


---------------------------
Таіса СЯМЁНАВА.