Алёніны "Анёлы"

17:54 / 03.02.2012
2

Пераможцай конкурсу малога апавядання, які штогод праводзіць газета “Звязда” і Саюз беларускіх пісьменнікаў, стала наш актыўны пазаштатны аўтар, член літаратурнага аб’яднання “Астравецкай зямлі галасы”, якое дзейнічае пры “Астравецкай праўдзе”,  Алёна Гануліч. Першай прэміяй было адзначана яе апавяданне, складзенае з кароткіх навел, якому аўтар дала назву “Анёлы”.


Алёна піша вельмі шчырыя і пранікнёныя навелы і кароткія апавяданні, якія рэгулярна друкуюцца на старонках “Астравецкай праўды”. У дзяўчыны — свой адметны мастацкі почырк і стыль. І хоць Алена пакуль робіць першыя крокі ў мастацкай творчасці, яны вельмі самабытныя і ўпэўненыя – і першая прэмія ў такім прэстыжным конкурсе – лішняе таму пацвярджэнне.


Сваёй перамогай Алёна Гаануліч прадоўжыла добрыя традыцыі аўтараў “Астравецкай праўды”: у свой час пераможцамі і прызёрамі гэтага ж конкурсу  станавіліся нашы супрацоўнікі Таіса Сямёнава, Ганна Чакур, Ніна Рыбік. І гэта вельмі радуе.


Віншуем, Алёна, і чакаем новых твораў!


Ніна АЛЯКСЕЕВА.