Свет захапленняў аматарскіх аб'яднанняў

14:55 / 22.01.2012

На працягу мінулага года ў Гродзенскай вобласці праходзіў абласны агляд-конкурс аматарскіх аб’яднанняў “Свет захапленняў”.


Па выніках агляду тры аматарскія аб’яднанні Астравеччыны ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі – жаночы клуб “Гаспадыня” Падольскага СДК (кіраўнік Алена Іванаўна Мураўская), клуб “Дабрыня” Страчанскага СДК (кіраўнік Міраслава Ізыдораўна Якімека), сямейны клуб “Вернасць” Рытаньскага СДК (кіраўнік Таццяна Сяргееўна Юргелянец).
А Астравецкі раённы метадычны цэнтр атрымаў дыплом “За развіццё аматарскага руху”, у чым бясспрэчная заслуга метадыста па аматарскіх аб’яднаннях Ядвігі Баляславаўны Зорынай, якая не так даўно пайшла на заслужаны адпачынак.


Вольга ШОЎКУН.