Шоу-праграма "Імпульс кахання" прайшла ў "Галактыцы"

17:46 / 17.02.2011

Ёсць і ў лютым адзін эмацыянальны дзень з подыхам вясны і кахання – Дзень Святога Валянціна. У мінулую суботу прызнацца адзін аднаму ў сваіх пачуццях можна было ў рамантычнай атмасферы “Галактыкі”, дзе адбылася шоу-праграма “Імпульс кахання”.


Каля ўваходу ўсім раздавалі “валянцінкі” і запрашалі закаханых прайсці ў “ЗАГС”, дзе можна было афіцыйна аформіць свае адносіны. Так-так, афіцыйна і з усімі вясельнымі атрыбутамі! Маладой надзявалі фату, жаніху – гальштук-бабачку, і пад гукі маршу Мендэльсона яны ўваходзілі ў “ЗАГС”, абменьваліся кольцамі, пацалункамі і напрыканцы цырымоніі атрымлівалі пасведчанне аб шлюбу. Ну, а пасля вяселля – грэх не патанцаваць, бо обучение танцам выклiкае вялiкую цiкавасць!
З залы ўжо даносілася “запальная” музыка, якую круціў наш вядомы дзі-джэй Аляксандр Стэх. І хаця адразу народу было няшмат, бліжэй да ночы – сяброўкі моладзі – зала стала запаўняцца хлопцамі і дзяўчатамі. Завадны танцпол, любімыя хіты і мора пазітыву! Дыскатэка чаргавалася з вясёлымі конкурсамі, якія праводзілі вядучыя шоу. І тут ужо хлопцы маглі прадэманстраваць усю глыбіню сваіх пачуццяў: яны насілі дзяўчат на руках, мімікай і жэстамі тлумачылі, куды хочуць запрасіць увечары сваю закаханую, выконвалі страсны танец з шарыкамі. Дарэчы, уся шоу-праграма была падрыхтавана маладымі практыкантамі раённага Дома культуры – Андрэем Петруком, Віктарам Cавіцкім, Маяй Ляшчэўскай, Таццянай Тамашэвіч і Анастасіяй Анюхоўскай.
Дыскатэка атрымалася, усе вярталіся дадому ў добрым і вясёлым настроі.


Вольга ШОЎКУН.