Музычныя выратавальнікі

16:50 / 13.05.2010

Напрыканцы красавіка ў Ашмянах адбыўся конкурс-агляд самадзейнай творчасці сярод супрацоўнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. У конкурсе прымалі ўдзел калектывы Смаргонскага, Ашмянскага, Іўеўскага і Астравецкага аддзелаў па НС.


Другі год запар 12 самых таленавітых супрацоўнікаў Астравецкага аддзела па надзвычайных сітуацыях пад кіраўніцтвам аднаго з лепшых мастацкіх кіраўнікоў нашага раёна Аляксандра Альховіка ў цяжкай барацьбе займаюць першае месца. Наш калектыў быў прадстаўлены ў 13 намінацыях: аўтарская, эстрадная, народная песня, песні аб прафесіі, гумар, танец і інш.
Вакальная група аддзела выканала 3 аўтарскія кампазіцыі А. Альховіка, у іх ліку песня “Астравецкія выратавальнікі”, якая была напісана спецыяльна для конкурсу і ўжо стала неафіцыйным гімнам раённага адзела выратавальнікаў. Гэта ўжо трэцяя песня аб пажарнай аварыйна-выратавальнай службе, напісаная Аляксандрам Пятровічам.
У канцэртнай праграме прымалі ўдзел і юныя зорачкі нашага раёна, вучні вучэбна-вытворчага комплекса “Варнянскі яслі-сад-сярэдняя школа”: Яўген Юркойць, Аліна Едка, Юлія Кайрыс. Калектыў Астравецкага РАНС выказвае вялікую падзяку рабятам і кіраўніцтву ўстановы адукацыі.


Вадзім КЕЛІН.