"Калядны вечар" возобновил гастроли

15:21 / 26.07.2017

Пасля амаль двухгадовага перапынку аднавіў сваю дзейнасць сацыяльны тэатр, які дзейнічае пры раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын».

На гэты раз тэатр, які стварылі па ўласнай ініцыятыве шэсць нераўнадушных жанчын, з добра вядомым астравецкім гледачам спектаклем па п’есе Ніны Рыбік у пастаноўцы Вольгі Турубаравай «Калядны вечар» запрасілі ў дзіцячы рэспубліканскі аздараўленчы цэнтр «Лясная паляна», што на Смаргоншчыне.

Гэта была васямнаццатая пастаноўка спектакля – нават пра­фе­сійныя тэатры не заўсёды могуць пахваліцца такімі доўга­жыхарамі сцэны, не кажучы ўжо пра аматарскія. І хоць публіка ў зале была спецыфічная – у асноўным дзеці розных узростаў – усё ж у большасці з іх хапіла розуму і сэрца, каб зразумець і адчуць тыя недзіцячыя праблемы, пра якія ідзе размова ў п’есе.

Тамара РАБІНКІНА.

Текст: Главный администратор