Культура

10:25 / 02.02.2011
4257
1

Алена Аляксандраўна Клімянок – нядаўна прызначаны дырэктар Астравецкага гісторыка-этнаграфічнага музея. Разам з бацькамі пераехала ў Астравец з Хойнікаў у 1989 годзе. Закончыла сярэднюю школу № 1. Пасля школы вучылася ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, атрымала спецыяльнасць юрыста.
Алена Аляксандраўна ветліва згадзілася адказаць на нашы пытанні.
–Размовы аб стварэнні ў раёне музея ідуць даўно,... Читать далее

16:06 / 25.01.2011
4431

Імя брата Карнэлія – каталіцкага манаха Карнэлія Консэка – ужо вядома астраўчанам, асабліва тым з іх, хто стараецца не прапускаць ніводнай падзеі ў культурным жыцці раёна. Брат Карнэлій – таленавіты фотамастак,  яго фотавыставы падарожнічаюць па розных гарадах Беларусі. Адна з іх, “Пятае Евангелле”, працавала ў цэнтральнай раённай бібліятэцы восенню 2009... Читать далее

16:20 / 21.12.2010
4487

Вакальнае майстэрства спявачак з фальклорных калектываў Рымдзюн, Гялюн і Гіраў вядома далёка за межамі Астравеччыны. Але далёка не ўсе слухачы ведаюць, колькі ў іх поспеху хаваецца працы мастацкага кіраўніка Рымдзюнскага сельскага Дома культуры, навуковага супрацоўніка Літоўскай акадэміі музыкі Арвідаса Кірды.
Без сумненняў, Арвідас – фанат ва ўсім, што тычыцца літоўскага фальклору.... Читать далее

16:07 / 26.11.2010
5182

Дырэкцыя Астравецкай школы мастацтваў  зноў зрабіла  землякам падарунак – запрасіла на чарговы музычны вечар цудоўнага музыканта, баяніста Уладзіслава Плігаўку. Асобу тытулаваную – лаўрэата 33 конкурсаў  рознага ўзроўню, пераможцу міжнароднага чэмпіянату 2008 года ў шатландскім горадзе Глазга, 14-разовага стыпендыята Прэзідэнцкага фонду падтрымкі таленавітай моладзі. Уладзіслаў выкладае майстэрства ігры на баяне ў... Читать далее

15:11 / 19.11.2010
5275

У той час, як па ўсёй краіне праходзяць канцэрты зорак беларускай эстрады “Беларусь – гэта мы!”, у Гудагайскую СШ са сваёй праграмай завіталі ваенны духавы аркестр і калектыў мастацкай самадзейнасці Смаргонскай пагранічнай службы.
Ужо 18 гадоў – з  таго самага часу, як быў заснаваны Смаргонскі пагранічны атрад, – тут дзейнічае ваенны... Читать далее

14:06 / 08.10.2010
4705

Гастролямі ў нашай правінцыі зорак першай і наступнай велічынь, што гараць на беларускім музычным небасхіле, астраўчан ужо не здзівіш. Таму, напэўна, і ранейшага ажыятажу на іх канцэртах не назіраецца. Хоць апошняе, сказаць да слова, крыху крыўдна: мы так любім скардзіцца, што жыццё ў нашай глыбінцы нецікавае, выйсці няма куды, адпачыць... Читать далее

13:22 / 08.10.2010
4815

Сапраўды фестывальным стаў бягучы год для вядомага не толькі на Астравеччыне хору «Польскае рэха Астраўца». Нядаўна ён адзначыўся на чарговай такой імпрэзе – Фестывалі польскай культуры, які праходзіў у старадаўнім мястэчку Івянец на Валожыншчыне. Сюды з’ехаліся творчыя калектывы аматараў польскай песні і танца з Міншчыны – з Нясвіжа, Стоўбцаў, Валожына,... Читать далее

14:21 / 27.08.2010
4568

Гістарычная даведка
Гісторыя Гальшан старажытная і цікавая. Згодна з гістарычнымі звесткамі, першы ўспамін пра гэтае мястэчка адносіцца да 13 стагоддзя. А як сцвярджае каменны сведка гісторыі, размешчаны перад уездам у Гальшаны, то год іх заснавання – 1280.
Узнікненне мястэчка гісторыкі звязваюць з родам князей Гальшанскіх. Заснавальнік рода – князь Гольша, а вось... Читать далее

14:06 / 29.06.2010
5141
2

Напярэдадні свята маладосці аддзел па справах моладзі райвыканкама, райкам БРСМ і аддзел культуры вырашылі арганізаваць для астраўчан шоу прыгажосці. І ў мінулую суботу ў кінаканцэртнай зале “Астравец” сабраліся грацыя, прывабнасць, загадкавасць, чароўнасць і непрадказальнасць – другі раз у гісторыі Астраўца праводзіўся конкурс “Міс Астраўчанка”.
Пачыналася ўсё з энтузіязму і задору арганізатараў.... Читать далее

14:38 / 22.06.2010
5885

Паэт Андрэй Хадановіч у сваім празаічным жыцці працуе выкладчыкам літаратуры ў БДУ, а вершы піша ў розных жанрах. Але юным гаспадарам Рымдзюнскага летніка “Вясёлка”, да якіх ён нядаўна завітаў у госці, найбольш даспадобы прыйшліся тыя з яго твораў, што выконваюцца ў рытме рэпу. Аўтару падчас такога чытання можна падтупваць, падшчоўкваць... Читать далее