У конкурсе падвор’яў перамаглі "Гервяты"

12:39 / 05.09.2018

Адным з яркіх момантаў святкавання юбілею горада сталі падвор’і гаспадарак, прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, дзе ўсе праявілі творчасць і фантазію і  пастараліся паказаць сябе як мага больш арыгінальна, крэатыўна, запамінальна. А наколькі гэта атрымалася, паспрабавала вызначыць журы, падвёўшы вынікі адпаведнага конкурсу.

6.jpg

Члены журы вырашылі, што найлепш і ў афармленні падвор’я, і ў яго абароне паказалі сябе працаўнікі КСУП “Гервяты” – яны атрымалі Гран-пры конкурсу.

Тры прызавыя месцы занялі адпаведна падвор’і сярэдняй школы №1, РУП “Саўгас “Падольскі” і Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства.

Дыпломамі былі адзначаны творчыя знаходкі і старанні РУП “Беларуская АЭС”, рэдакцыі газеты “Астравецкая праўда”, аўтапарка №4, цэнтральнай раённай бальніцы, сельгастэхнікі і КСУП “Міхалішкі”.

10.jpg

2.jpg

Текст: Нина Рыбик