Вызначаны пераможцы конкурсу "Добра ў вёсцы летам"

09:19 / 05.09.2018

Тры летнія месяцы праляцелі як  адзін дзень. Спадзяюся, што за гэты час вы добра адпачылі – у тым ліку і ў вёсцы –  і падрыхтавалі новую порцыю цікавых фотаздымкаў. А мы за гэты час падвялі вынікі фотаконкурсу “Добра ў вёсцы летам”.

1532462101.jpg

 На працягу ліпеня рэдакцыя прымала фотаздымкі, на якіх былі адлюстраваны лепшыя моманты летняга  адпачынку і працы ў вёсцы.

У  жніўні распачалося галасаванне, якое на гэты раз было вырашана правесці ў сацыяльных сетках групы “Астравецкай праўды” –  у “Аднакласніках” і ў “УКантакце”.

Фотаздымкі прадставілі на конкурс  26 удзельнікаў. Амаль месяц наведвальнікі нашых груп выбіралі  лепшыя фотаздымкі. За гэты час удзельнікі атрымалі  1 341 галасы.

А 31 жніўня стала вядома, хто ж перамог у чарговым конкурсе “Астравецкай праўды”. Першага пераможцу вызначылі па найбольшай колькасці галасоў у дзвюх сацыяльных сетках. 274 галасы набрала Марына Мерзаянава з  фотаздымкам  “Смак дзяцінства. Самы смачны сняданак у вёсцы”.

Пераможцу вызначыла і рэдакцыйнае журы. Зрабіць гэта было нялёгка – усе здымкі былі добрымі, а іх аўтары заслугоўвалі найвышэйшых адзнак.  Найбольшую колькасць балаў і адпаведна першае месца заняў фотаздымак  Алены Касцюк “Бегущие по волнам”.

Бегущие по волнам.jpg

Аднак толькі адным пераможцам рэдакцыйнае журы вырашыла не абмяжоўвацца. Другое месца было аддадзена Дануце Сухарэўскай з яе “Ягадным летам”, а трэцяе – Яніне Данілюк, яе “Адпачынак у вёсцы – проста супер!”.

Screenshot_20180717-131715_Gallery.jpg

-4TOCB180xs.jpg

Віншуем пераможцаў! Яны будуць узнагароджаны грашовымі прэміямі і падарункамі.

А тым, хто спыніўся ў кроку ад перамогі ці па нейкай прычыне не стаў удзельнікам чарговага  конкурсу “АП”, нагадваем: сачыце за нашымі публікацыямі – хутка вас чакае новы цікавы конкурс.

Текст: