Хто стаў лепшым класам студзеня?

14:19 / 05.02.2018

Напэўна, толькі вечарам 31 студзеня многія гімназісты, іх настаўнікі  і бацькі ўздыхнулі з палёгкай. На гэты раз менавіта 9 “А” клас гімназіі №1 стаў пераможцам чарговага этапу раённага конкурсу “Астравецкай праўды” і аддзела адукацыі, спорту і турызму “Лепшы клас года”.

Можна сказаць, што да жаданай перамогі гімназісты ішлі чатыры месяцы  –  і той, хто сачыў за галасаваннем,  бачыў, што літаральна ў апошні момант гімназістаў ад­соўвалі на другое, а то і ніжэйшае месцы, іншыя школы раёна.

У студзені з найбольшай колькасцю галасоў – 2 145 – перамаглі дзевяцікласні­кі гімназіі №1. На гэты раз яны апярэдзілі сваіх бліжэйшых саперні­каў – школьнікаў з Варнян – на 205 галасоў. З чым мы іх і віншуем. 

IMG-368cbf377dd5be97b2b4b3f251ef95db-V.jpg

789.jpg

Нагадваем усім удзельнікам нашага конкурсу: дасылайце фотаздымкі і расповеды аб жыцці вашага класа ў студзені да 10 лютага  –  і вызначым лепшы клас года разам!


Текст: