Перамагла «цудоўная сямёрачка» з Гервят

14:19 / 01.12.2017
1

У апошні тыдзень лістапада нават далёкія ад школьных пытанняў людзі час ад часу заходзілі на сайт нашай газеты, каб падтрымаць той ці іншы клас – а найперш, вядома ж, школу!

Галасаванне за лепшы клас кастрычніка ішло актыўна і напружана, лідар на працягу сямі дзён мяняўся некалькі разоў:  на першае месца вырывалася то Варонская пачатковая школа, за якую, падобна, перажывалі многія, нават каментарыі адпаведныя пакідалі, то СШ №2 Астраўца, то Гервяцкая СШ.

IMG_20171016_150403.jpg


 У апошнія два дні вострая барацьба за кожны голас разгарнулася паміж Гервяцкай СШ і пераможцай вераснёўскага конкурсу – “Варнянскім яслі-садам-сярэдняй школай”. Але гервятцы ўсё ж амаль на сто галасоў апярэдзілі  варнянцаў -- за іх прагаласаваў 781 чалавек – і сталі пераможцамі кастрычніцкага этапу конкурсу “Лепшы клас года”. Віншуем!

2 etap.jpg

Хто стане лепшым у наступным месяцы, зноў вызначыць галасаванне на сайце. адбудзецца яно ў апошні тыдзень снежня. А пакуль мы чакаем ад удзельнікаў конкурсу новых фотаздымкаў і расповедаў, як і чым яны жылі ў лістападзе.  

Текст: Главный администратор