Результаты конкурса "Время собирать"

13:02 / 05.11.2017

Усю восень на сайце газеты працягваўся конкурс «Час збіраць». Спачатку мы прымалі ад нашых канкурсантаў фотаздымкі, размяркоўвалі іх па намінацыях, змяшчалі на сайце і на старонках газеты, каб і нашы чытачы маглі ацаніць, які ўраджай сабралі вашы суседзі і землякі.

А на працягу кастрычніка на сайце ішло галасаванне за лепшы фотаздымак.

Тыя, хто сачыў за конкурсам, напэўна, ужо ведаюць імя аднаго з пераможцаў – таго, хто набраў найбольш галасоў:

 фотаздымак Людмілы Басалай захапіў лідарства ледзь не з першых дзён – і ўтрымліваў яго да канца. У выніку яе фотаздымак, размешчаны, пад сімвалічным першым нумарам, набраў 46,06% галасоў, за яго прагаласавала 2 108 чалавек – гэта абсалютны паказчык і першае месца. Віншуем Людмілу, а таксама непаўторную і абаяльную фотамадэль, якая на здымку спрабуе абняць неабдымны гарбуз!

20170902_181100 .jpg

Але, як мы і папярэджвалі, яшчэ ў трох намінацыях пераможцаў вызначала рэдакцыйнае журы (ну як жа без нас!).

Прызнаемся: з гэтым узніклі пэўныя цяжкасці, бо прыгожых і арыгінальных здымкаў было шмат. Двойчы галоўнаму рэдактару, які выконвае абавязкі старшыні рэдакцыйнага журы, давялося прымяняць свой «рашаючы голас», каб вызначыць пераможцу пры роўнай колькасці балаў.

У выніку ў намінацыі «Велікан» пераможцай стала Вольга Тварагаль.

1401.jpg


У намінацыі «Усмешка прыроды» з пераважнай большасцю галасоў перамагла Марыя Якаўлеўна Строк.

Строк Мария Яковлевна .jpg


А самым цёплым і рамантычным нам падаўся «Ураджайны настрой» Таццяны Кучэўскай.

171 .jpg


Спецыяльным прызам рэдакцыі вырашана адзначыць Алену Якубцэвіч, якая прэтэндавала на перамогу ў дзвюх намінацыях – і ў абедзвюх ёй не хапіла да першага месца ўсяго нічога…

IMG_2294 .jpg


Віншуем пераможцаў конкурсу і чакаем іх у наступную пятніцу, 10 лістапада, у 15.30 у рэдакцыі. Можна прыводзіць і прыносіць з сабой герояў здымкаў, ураджайны настрой і абавязкова – усмешкі, у тым ліку – і прыроды.

Сустрэнемся! 


Текст: Главный администратор