Калонка галоўнага рэдактара

07:05 / 31.10.2018
2618

Неяк незаўважна ацэначныя прыярытэты змяніліся. Калі ў 90-ыя «балем правілі» сіла і грошы, хлопчыкі марылі стаць «новымі рускімі» ў малінавых пінжаках, а галоўным пытаннем было «Калі ты такі разумны, то дзе твае грошы?», то цяпер ужо не грошы самі па сабе з’яўляюцца для многіх сэнсам жыцця, а – паспяховасць. Ты павінен быць першым, лепшым, лідарам, пераможцам – гэтая навязлівая ідэя запаланяе сабой школы і садкі, офісы і сем’і. Школы лідарства, курсы асабовага росту з’яўляюцца там і тут, як грыбы пасля дажджу – і карыстаюцца шалёнай папулярнасцю. А іх стваральнікі і трэнеры, нядрэнна зарабляючы на жаданні некаторых – кажуць, што ўсіх, але я ў гэта не веру – быць супер-героем хоць у чым-небудзь, на ўласным прыкладзе дэманструюць, што гэта – працуе! Читать далее

09:16 / 03.10.2018
5969
7

Гераіня папулярнага фільма  «Масква слязам не верыць» сцвярджала, што ў сорак гадоў жыццё толькі пачынаецца… Читать далее

12:01 / 19.09.2018
7307
4

Так сталася, што верасень не толькі для шматлікіх «шкаляроў», але і для мяне, якая даўно забылася пах крэйды і смак аладак з павідлам у школьнай сталоўцы, стаў пачаткам новага навучальнага года. Читать далее

10:52 / 02.09.2018
4957

Некалі даўно, гадоў трыццаць таму, у разгар нацыянальнага адраджэння, мяне “торкнула” – і ранкам аднаго з панядзелкаў я стала гаварыць па-беларуску. Усюды: на рабоце, у краме, у паліклініцы, з кіраўніцтвам і  калегамі. На мяне глядзелі дзіўна, абзывалі нацыяналісткай, па-добраму пыталіся, што са мной сталася – толькі што медыцынскую дапамогу не прапаноўвалі. Але я стаяла на сваім і на самае папулярнае пытанне “Чаму?” адказвала крыху вінавата (гэтае вечнае пачуццё віны перад усімі і за ўсё вельмі перашкаджае мне жыць!) “Я ж не па-кітайску… Няўжо нешта незразумела?” Читать далее

16:31 / 03.08.2018
12836

З зялёнай агароджы каля рэдакцыі нашай газеты выкапалі шаснаццаць зялёных дрэўцаў. І хоць зладзеяў хутка знайшлі, асадак застаўся… Читать далее

10:02 / 02.07.2018
4071

Насколько Островец, особенно старая его часть,  доступен для людей с инвалидностью? Читать далее

11:22 / 30.06.2018
4733
1

У маі мы адсвяткавалі Дзень Перамогі, у чэрвені адзначылі чарговую гадавіну пачатку вайны, праз некалькі дзён нас чакае яшчэ адно вялікае свята – дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і прымеркаваны да гэтай даты Дзень Незалежнасці краіны. Читать далее

12:07 / 24.05.2018
4099

Скажыце, шаноўныя чытачы, што ў вашым разуменні азначае крыху зашмальцаванае, набыўшае апошнім часам адценне афіцыёзу слова «патрыятызм»? Упэўнена: многія, нават не задумваючыся, без запінкі адкажуць: патрыятызм – гэта любоў да радзімы! Читать далее

09:56 / 20.04.2018
4733
1

У «Астравецкай праўдзе» быў змешчаны артыкул былога начальніка райсельгасупраўлення Віталя Бандарыка, у якім ён расказваў пра некалі адну з самых паспяховых арганізацый раёна – сельгасхімію, і людзей, што там працавалі.  Здаецца, самы звычайны артыкул, без прэтэнзіі на выключнасць  – а столькі ўдзячных водгукаў давялося пачуць! Ветэраны сельгасвытворчасці, былыя кіраўнікі, спецыялісты гаспадарак і ўпраўлення сельскай гаспадаркі тэлефанавалі і дзякавалі за памяць – хоць заслуга газеты, а ўжо тым больш мая асабістая, тут вельмі ускосная: дзякуй аўтару – за памяць і за работу. Читать далее