Выплачивайте страховые взносы правильно

09:00 / 13.01.2015
Індывідуальныя прадпрымальнікі згодна з пунктам 7 Указа №87 ад 21.02.2014 уплачваюць абавязковыя страхавыя ўзносы ў Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва з дня пастаноўкі іх на ўлік. Сума ўзносаў не павінна быць менш за 35 працэнтаў мінімальнай заработнай платы па рэспубліцы з улікам яе індэксацыі.

Выплата абавязковых страхавых узносаў за 2014 год ажыццяўляецца не пазней за 1 сакавіка 2015 года. Абавязковыя страхавыя ўзносы не выплачваюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія з’яўляюцца замежнымі грамадзянамі і асобамі без грамадзянства, а таксама за перыяды:

– прыпынення імі сваёй дзейнасці ў выпадках ліквідацыі (спынення дзейнасці) ці вынясення прысуду, звязанага з пазбаўленнем права займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю;

– працоўных, а таксама звязаных з імі адносінаў, заснаваных на членстве (удзелу) у арганізацыях любых арганізацыйна-прававых форм;

– атрымання пенсій;

– догляду за дзіцём ва ўзросце да трох гадоў;

– атрымання прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі на дзённай форме навучання.

Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца па адрасе: г. Астравец, вул. Ленінская, 5, каб. №7, тэл. 22-4-67 (галоўны інспектар Юлія Генадзьеўна Радзюль).

Астравецкі раённы аддзел ГАУ Фонда сацыяльнай абароны насельніцтва.