В Островецком районе избрали нового председателя профсоюзного объединения работников агропромышленного комплекса

11:00 / 02.01.2015
Напрыканцы снежня райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу змяніў свайго лідара. На заслужаны адпачынак пайшоў яго былы старшыня Мікалай Канстанцінавіч Грыцкевіч, які ў гэты дзень прымаў не толькі словы ўдзячнасці за шматгадовую і плённую працу, але і віншаванні з нагоды дня нараджэння ад абласнога аб’яднання, мясцовай улады ў асобе старшыні раённага Савета дэпутатаў Ірыны Эдуардаўны Тальчук, новага лідара прафсаюза і яго членаў. А старшынёй прафсаюзнага аб’яднання працаўнікоў аграпрамысловага комплексу адзінагалосна была абрана Ірына Францаўна Каспяровіч.


Восьмая справаздачна-выбарчая канферэнцыя Астравецкай раён-най арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сабрала прадстаўнікоў мясцовай і абласной улады, грамадскіх аб’яднанняў, лідараў і дэлегатаў пярвічак кааператываў і саўгаса.

Мікалай Канстанцінавіч Грыцкевіч у сваім выступленні падагуліў дзейнасць раённай арганізацыі за перыяд з лютага 2010 года па лістапад 2014 года. Ён адзначыў, што прафсаюзнае аб’яднанне работнікаў аграпрамысловага коплексу ў першую чаргу арыентавана на сацыяльнае партнёрства: забеспячэнне сацыяльных гарантый, стварэнне годных умоў працы і абарону працоўных правоў работнікаў сельскай гаспадаркі. Штогод прафкам арганізуе спаборніцтвы ў “гарачыя” сельскагаспадарчыя перыяды, а лідары жніва традыцыйна атрымліваюць падарункі і матэрыяльнае заахвочванне. Падтрымліваюцца маладыя спецыялісты, дапамогу таксама адчуваюць і ветэраны працы, і дзеці работнікаў аграпрамысловага комплексу. Праблемнымі момантамі, якія патрабуюць далейшай распрацоўкі, па меркаванні Мікалая Канстанцінавіча, застаецца цяжкая ручная праца, без якой, нягледзячы на тэхнічныя навінкі, не абысціся ні ў раслінаводстве, ні ў жывёлагадоўлі, і нарміраванне працоўнага дня.

– У птушкі два крылы, і з адным яна не паляціць, – адзначыў старшыня прафсаюза работнікаў АПК. –   Так і прафсаюзы павінны пастаянна знаходзіцца ў цесным узаемадзеянні з кіраўніцтвам, каб забяспечыць годныя ўмовы працы для кожнага работніка.

З дакладам аб фінансавай дзейнасці раённай арганізацыі выступіла старшыня рэвізійнай камісіі Ірына Станіславаўна Юцкевіч. А лідары прафсаюзных пярвічак кааператываў і саўгаса  расказалі аб канкрэтных мерапрыемствах па паляпшэнні працы і адпачынку работнікаў.

Старшыня Гродзенскага аб’яд-нання арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Іван Станіслававіч Алізаровіч узнагародзіў нагрудным знакам Беларускага прафсаюза работнікаў АПК  старшыню прафкама СВК «Гудагай» Ганну Іосіфаўну Налівайка, а таксама звярнуў увагу прысутных на актуальнае і вострае для многіх гаспадарак пытанне прыватызацыі работнікамі жылля і  падзяліўся добрай навіной: пяцярых новых ліда-раў раённых пярвічак чакае вучоба на базе санаторыя “Нёман-72”. Таксама Іван Станіслававіч прапанаваў уключыць у распрацаваны праект работы раённай арганізацыі прафсаюза некаторыя пункты: актыўны удзел членаў пярвічак і райкама ў выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і запланаваных у рамках 2015 года, які прызнаны ў нашай краіне Годам моладзі.

Удзельнікамі справаздачна-выбарчай канферэнцыі была дадзена станоўчая адзнака работы прафсаюза і абраны рэвізійная камісія, дэлегаты на абласную канферэнцыю і старшыня Астравецкай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.


----------------------

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара.