Поздравления с профессиональным праздником принимали работники сельского хозяйства

10:00 / 20.11.2013
Можа, і не самым удачлівым атрымаўся сёлетні год для працаўнікоў сельскай гаспадаркі, але няма ў гэтым іх віны – земляробы зрабілі ўсё, ад іх залежнае, каб вырасціць рэкордны ўраджай. Вось толькі надвор’е “падкачала”…
Напэўна, у такія, не самыя рэкордныя для вытворцаў гады маральная і матэрыяльная падтрымка набывае асаблівае значэнне: кожнаму чалавеку важна ведаць, што яго разумеюць, што з ім гатовы раздзяліць як поспех, так і няўдачу. І таму свята, прысвечанае Дню работнікаў сельскай гаспадаркі, сёлета мела асаблівае значэнне.

Яно пачыналася ў фае – з заліхвацкай “полечкі” ў выкананні народнага ансамбля народных інструментаў раённай дзіцячай школы мастацтваў і са спецыяльна падрыхтаванай фотавыставы, а таксама з выстаўкі-продажу прадукцыі райспажыўтаварыства.
Уласна свята пачалося з гімна Рэспублікі Беларусь, словы якога – найлепшая характарыстыка тым, каго ў гэты дзень запрасілі ў кінаканцэртную залу “Астравец”: “Мы, беларусы – мірныя людзі, сэрцам адданыя роднай зямлі…” Менавіта гэтая адданасць роднай зямлі і стала адпраўной кропкай іх працоўных перамог, іх адказнага стаўлення да сваіх абавязкаў і жадання дасягнуць вышынь прафесійнага майстэрства.
Затым надышла чарга традыцыйнага каравая – яго, зноў жа традыцыйна, уручылі старшыні раённага выканаўчага камітэта, члену Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Адаму Дзмітрыевічу Кавальку, арганізатару і натхняльніку сельскагаспадарчай вытворчасці раёна.
З вітальным словам і кароткім падвядзеннем вынікаў дзейнасці аграпрадпрыемстваў Астравеччыны выступіў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі.
–У недабору збожжа, які ў нас сёлета атрымаўся, аб’ектыўныя прычыны – нездарма мы працуем у так званай зоне рызыкоўнага земляробства, – сказаў Андрэй Уладзіслававіч. – Але і ва ўмовах неспрыяльнага надвор’я мы спрацавалі нядрэнна. Прынамсі, у вытворчасці збожжа мы ў 2013 годзе “перабраліся” з мінулагодняй дзясятай абласной “прыступкі” на дзявятую. Па ўраджайнасці бульбы мы – другія ў вобласці. Такая ж сітуацыя назіраецца ў вытворчасці цукровых буракоў. У малочнай галіне ў нас шостае месца, у вытворчасці ялавічыны – таксама. Да зімоўкі 2013/2014 гг. мы нарыхтавалі грунтоўную кармавую базу… Словам, наша праца прыносіць плён. Усе разам мы робім вельмі важную справу – забяспечваем харчовую бяспеку краіны…
Начальнік райсельгасхарчу падзякаваў працаўнікам сельскай гаспадаркі за добрасумленную працу і правільнае разуменне сітуацыі і пажадаў новых прафесійных дасягненняў, добрага здароўя і спрыяльных умоў надвор’я…
А потым пачалося ўрачыстае віншаванне.
Пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур быў прызнаны СВК “Міхалішкі” – А.Д. Кавалька ўручыў старшыні гаспадаркі А.І. Чаплінскаму Ганаровую грамату і грашовую прэмію ў памеры 150 базавых велічынь.
Пераможцам раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў па нарыхтоўцы травяністых кармоў стаў РУП “Саўгас “Падольскі” (Ганаровая грамата і 150 базавых велічынь), другое месца ў СВК “Міхалішкі”
(Ганаровая грамата і 130 базавых велічынь).
Па выніках работы ў жывёлагадоўчай галіне лепшым стаў СВК “Гудагай” (Ганаровая грамата і 150 базавых велічынь), на другую прыступку падняўся СВК “Гервяты” (Ганаровая грамата і 130 базавых велічынь).
Далей узнагароды прымалі лепшыя кіраўнік і спецыялісты гаспадарак раёна – іх уручаў А.Д. Кавалька.
Лепшымі былі прызнаны старшыня СВК “Гудагай” Э.І. Садоўскі, галоўны аграном СВК “Міхалішкі” А.І. Ствол, намеснік старшыні СВК “Гервяты” па механізацыі І.Р. Маркун, галоўны ветурач СВК “Міхалішкі” У.В. Ярмак, намеснік старшыні СВК “Гудагай” па жывёлагадоўлі В.І. Алёкса, галоўны эканаміст СВК “Гервяты” М.А. Івашка, галоўны бухгалтар СВК “Міхалішкі” Т.І. Пуховіч, галоўны спецыяліст па ахове працы С.В. Пешка.
А затым пачалося ўзнагароджанне, так бы мовіць, па прафесійных цэхах. І першымі прымалі маральныя і матэрыяльныя праяўленні ўдзячнасці камбайнеры.
“Золата” ўраджаю-2013 заслужана дасталося экіпажу камбайнераў СВК “Варняны” ў складзе Т.І. Юркойця і А.В. Бабойця. “Серабро” – у Р.С. Масевіча, камбайнера з СВК “Гервяты”, “бронза” – у экіпажа з СВК “Гудагай” – бацькі і сына Грымбоўскіх.
Не засталіся па-за ўвагай і маладыя камбайнеры. Лепшымі з іх былі прызнаны В.А. Тумінскі(СВК “Варняны”), А.В. Бразевіч (СВК “Варняны”), В.А. Вярбовіч (СВК “Варняны”).
Сярод вадзіцеляў, занятых на адвозцы ўраджаю 2013, пераможцамі сталі У.К. Грынцэвіч з “СВК “Варняны”, Г.Ч. Кардзіс з СВК “Гервяты”, І.С. Бабіч з СВК “Міхалішкі”.
У намінацыі “Лепшы малады вадзіцель” лідарамі сталі В.В. Сячынскі з СВК “Гервяты”, А.Ф. Сідаровіч з СВК “Гудагай” і механізатар А.А. Гудойць з СВК “Гервяты”.
Ганаровай граматай і грашовай прэміяй была адзначана таксама праца вадзіцеля ДП “Астравецкая сельгастэхніка” Г.Ф. Макевіча.
Трэба адзначыць, што свае ўзнагароды лепшым працаўнікам вёскі ў гэты дзень дарылі і самадзейныя артысты Астравеччыны – для кожнай групы пераможцаў гучала песня або выконваўся танец.
Камбайнераў, якія на сёлетнім жніве намалацілі звыш 1000 тон збожжа, вітаў начальнік райсельгасхарчу А.У. Янчэўскі. З яго рук грашовыя прэміі атрымалі І.С. Масевіч, А.Ф. Махонька, А.І. Вінцкусь і С.Л. Філімоненка (усе чацвёра – з СВК “Гервяты”); У.І. Мятлеўскі, В.Р. Ромаш (абодва – з СВК “Варняны”); І.І. Юшчык, Г.І. Мілаш, У.С. Вайцяховіч (усе трое – з СВК “Міхалішкі”).
У пасляўборачнай дапрацоўцы збожжа лепшымі на жніве-2013 сталі звяно аператараў сушыльнай устаноўкі пад кіраўніцтвам брыгадзіра В.А. Мілашэвіча з СВК “Міхалішкі”, звяно пад кіраўніцтвам В.З. Андрушкевіча і звяно пад кіраўніцтвам У.І. Санкоўскага (абодва – з СВК “Гудагай”).
Свае пераможцы ёсць і сярод нарыхтоўшчыкаў кармоў. Сёлета імі сталі В.С. Сцефановіч з СВК “Гервяты”, І.А. Сінькевіч з СВК “Варняны”, М.В. Лашчонак з СВК “Гудагай”, Л.М. Юргелянец з РУП “Саўгас “Падольскі”.
На трамбоўцы зялёнай масы самая высокая сезонная выпрацоўка ў Р.Р. Тхорава з СВК “Гудагай” і В.Б. Янэцкага з СВК “Гервяты”.
Лепшымі сярод спецыялістаў сярэдняга звяна былі прызнаны Г.Г. Грымбоўская, загадчыца вытворчага ўчастка СВК “Гудагай”, С.А. Бараноўская, загадчыца фермы “Малюта” з СВК “Гервяты”, Г.А. Карвэцкая, начальнік малочна-таварнага комплексу “Германішкі”, М.І. Радзевіч, начальнік цэха на комплексе “Гервяты”, І.Ч. Валынец, загадчык майстэрань з РУП “Саўгас “Падольскі”, Д.А. Хвесечка, аграном па ахове раслін з СВК “Варняны”, А.Ф. Дзерван, аграном-насенневод з СВК “Гервяты”, Н.Ф. Гурштын, заатэхнік-селекцыянер з СВК “Гудагай”, М.М. Таль, ветурач СВК “Варняны”, Р.Я. Пляўга, намесніца галоўнага бухгалтара саўгаса “Падольскі”, А.І. Войшка, эканаміст СВК “Варняны”, Л.І. Хілько, спецыяліст па кадрах СВК “Гудагай”.
У намінацыі “Лепшы работнік масавых прафесій” перамогу ў гэты дзень святкавалі токар з СВК “Гервяты” І.І. Жусін, зваршчык з СВК “Гудагай” В.В. Мілэйша, тэхнік па штучным асемяненні Н.У. Сасноўская, трактарысты прадпрыемства меліяратыўных сістэм П.І. Урлік і А.М. Пумпур, работнік “СпондыАграСэрвіс” К.Э. Лаўрыновіч.
Па выніках працы на вясенне-палявых работах лепшымі былі прызнаны В.В. Сальмановіч і В.Ч. Кандратовіч, механізатары з СВК “Гудагай”, І.І. Янушэўскі і В.Л. Сташко, механізатары з СВК “Міхалішкі”, В.Ч. Кандратовіч і В.З. Бабойць з СВК “Гервяты”, Э.М. Камчыцкі і П.З. Янковіч – з СВК “Варняны”.
На пераворванні, сяўбе азімых культур і ўздыме зябліва сёлета не было роўных А.М. Ясевічу, С.Т. Александровічу і В.Б. Танковічу – з СВК “Гервяты”; П.В. Рабкоўскаму і Г.З. Валанцэвічу – з СВК “Варняны”; В.І. Вайцюлю з саўгаса “Падольскі”, П.І. Сяргею і У.І. Давідчуку – з СВК “Гудагай”.
Свае ўзнагароды атрымалі і працаўнікі жывёлагадоўлі. У малочнай галіне самых высокіх надояў дабіліся Л.С. Біркоўская з СВК “Гудагай”, Т.У. Штура з СВК Гервяты”, Т.М. Марцінкевіч з саўгаса “Падольскі”, А.З. Янковіч з СВК “Гервяты”, В.І. Паршутовіч з СВК “Гудагай”, Н.Ч. Шапель з СВК “Міхалішкі”, А.Р. Ельяшэвіч, М.Р. Андрушкевіч, Н.І. Сальмановіч, В.У. Ягорава – усе аператары машыннага даення ў даільнай зале МТК “Германішкі” СВК “Гудагай”.
Сярод адкормачнікаў раёна лідзіруюць Н.Ф. Алёкса з СВК“Гервяты”, Т.Ю. Трусевіч з СВК “Гудагай”, Д.І. Жукоўская, Р.Б. Тотчык, Г.Ф. Худалеева (усе трое – з СВК “Гервяты”), А.І. Бразевіч, Л.К. Пяткевіч, В.Я. Гарачоў (усе – з СВК “Гудагай”), М.З. Букель і І.Р. Грыгаровіч з саўгаса “Падольскі”, Г.Б. Дрэма з СВК “Гудагай”, Т.І. Раўда з саўгаса “Падольскі”, А.С. Мікульскі з СВК “Гудагай”, І.У. Сліж з СВК “Міхалішкі”.
У свінагадоўлі былі ўзнагароджаны М.Л. Сяўрыс, Г.Т. Недалтоўская і В.Ч. Гарбачэўская (усе з СВК “Варняны”).
Граматай Гродзенскага абласнога Аграпрамысловага Саюза была адзначана праца дырэктара РУП “Саўгас “Падольскі” А.М. Бушмовіча. Грашовай прэміяй быў узнагароджаны начальнік райсельгасхарчу А.У. Янчэўскі.
Не застаўся ў баку ад свята і райкам прафсаюза работнікаў АПК. Яго старшыня М.К. Грыцкевіч уручыў Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі М.З. Комару, загадчыку вытворчага ўчастка СВК “Міхалішкі”, Г.М. Лісавец, начальніку МТК “Рытань” саўгаса “Падольскі”, У.У. Буркевічу ветурачу з СВК “Варняны”, У.А. Грэгушу, аграному з СВК “Гервяты”, М.І. Адамковічу, механізатару з СВК “Гудагай”, У.Л. Каспяровічу, вадзіцелю селекцыйна-племяннога цэнтра, Т.І. Юркойцю і А.В. Бабойцю, камбайнерам з СВК “Варняны”, М.К. Яновіч, старшыні прафкама саўгаса “Падольскі”, В.І. Калтану, механізатару буракаўборачнага камбайна з СВК “Міхалішкі”, А.І. Скураце, загадчыку вытворчага ўчастка з саўгаса “Падольскі”, П.М. Юрмашаву, галаве фермерскай гаспадаркі “Астравецкая”.
Не з пустымі рукамі завіталі на свята і перапрацоўшчыкі: грашовыя прэміі і падарункі ўручылі нашым перадавікам кіраўнікі Смаргонскага (малочныя “таксоўкі”, вагі для ўзважвання жывёлы) і Ашмянскага (тэлевізары) малочных заводаў, а таксама Ашмянскага мясакамбіната. Памятныя падарункі ад раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” уручыла яе старшыня Н.У. Сянюць.
А калі вадапад узнагарод нарэшце спыніўся, на сцэну выйшлі самадзейныя артысты з Воранаўскага раённага Дома культуры. І вось яны-то сапраўды “запалілі” – і ў тэму, і для душы…


--------------------------------------
Ганна ЧАКУР, фота аўтара.